10. - 11. March 2022
Venue: online event
Organizer: Imre Kertész Kolleg Jena
Belarussian below
Im Fokus des Symposiums stehen Studien zur Erfahrung deutscher Besatzungsgewalt und des Zweiten Weltkrieges in der besetzten Sowjetunion, insbesondere in der Belarusischen Sozialistischen Sowjetrepublik. In mehreren Panels diskutieren die Teilnehmer:innen die unterschiedliche Gewalt- und Genoziderfahrung auf dem heutigen Gebiet der Republik Belarus sowie gesellschaftliche und staatliche Modi des Umgangs mit den Folgen dieser Gewalt. Das Symposium soll einen Austausch zwischen belarusischen und deutschen Forscher:innen über zentrale Fragen der belarusischen und belarusisch-deutschen Verflechtungsgeschichte im 20. Jahrhundert und nachhaltige Kooperationen anregen.
Kurze Vorträge und Kommentare liefern die Grundlage für eine Bestandsaufnahme kürzlich entstandener Arbeiten, die in unterschiedlichen institutionellen, disziplinären und nationalen Kontexten entstanden sind und neue Forschungsperspektiven aufzeigen. Im Ergebnis dieser kritischen Gesamtschau sollen zentrale Einsichten und offene Fragen formuliert und Perspektiven und Herausforderungen für die weitere Arbeit identifiziert werden.
Zentrale Themen der Panels schließen u.a. ein:
Ziel ist, durch den wissenschaftlichen Austausch und eine stärkere Vernetzung der Teilnehmenden die Skizzierung zukünftiger, kollaborativer Forschungsvorhaben zu unterstützen. Das Symposium soll zudem die Grundlage für eine umfassendere Diskussion im Rahmen einer stärker international und komparativ ausgerichteten Konferenz im Jahre 2023 sein.
Dazu soll das Symposium auch Raum für die Erörterung der Quellenlage sowie der Produktivität spezifischer Forschungsmethoden wie beispielsweise Oral History oder Geovisualisierung bieten. Nicht zuletzt wollen wir sondieren, welche aktive Rolle deutsche Institutionen und Archive für die Erforschung o.g. Themen spielen können und sollten.
Organisation: Felix Ackermann, Deutsches Historisches Institut Warschau & Anika Walke, Washington University in St. Louis, USA/ Imre-Kertész-Kolleg, Universität Jena
У цэнтры ўвагі на сімпозіуме будуць даследаванні, прысвечаныя досведу Другой сусветнай вайны і гвалтоўнага панавання нямецкіх акупацыйных улад у акупаваных раёнах Савецкага Саюза, у прыватнасці ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У рамках некалькіх секцый удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць розны досвед гвалту і генацыду на тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь, а таксама розныя модусы стаўлення да наступстваў гэтага гвалту ў грамадстве і дзяржаўнай палітыцы. Сімпозіум прызначаны стымуляваць камунікацыю паміж беларускімі і нямецкімі вучонымі па асноўных пытаннях гісторыі Беларусі і беларуска-нямецкіх узаемадачыненняў у ХХ стагоддзі і паспрыяць наладжванню ўстойлівага супрацоўніцтва.
Кароткія даклады і каментарыі дадуць агульную карціну навуковых прац апошняга часу, якія ствараліся ў розных інстытуцыйных, дысцыплінарных і нацыянальных кантэкстах і прадэманстравалі новыя перспектыўныя напрамкі даследаванняў. Мяркуецца, што зроблены крытычны агляд дазволіць сфармуляваць галоўныя высновы з навуковага даробку і пытанні, што застаюцца адкрытымі, а таксама вызначыць перспектывы і выклікі для далейшай дзейнасці.
Тэматыка секцый уключае такія асноўныя пытанні, як:
Ставіцца мэта падтрымаць выпрацоўку ідэй будучых сумесных даследчыцкіх праектаў шляхам навуковага абмену інфармацыяй і наладжвання больш шчыльных сувязяў паміж удзельніцамі і ўдзельнікамі. Акрамя таго, сімпозіум мусіць закласці падмурак для шырэйшай дыскусіі па вызначанай тэматыцы ў рамках запланаванай на 2023 год канферэнцыі з большым міжнародным удзелам і акцэнтам на кампаратыўны падыход.
Разам з тым сімпозіум дасць магчымасць абмеркаваць бягучую сітуацыю з крыніцамі і эфектыўнасць асобных даследчых метадаў, напрыклад вуснай гісторыі і геавізуалізацыі. Не ў апошнюю чаргу ставіцца задача высветліць, якую актыўную ролю могуць і павінны адыгрываць у вывучэнні названай тэматыкі нямецкія ўстановы і архівы.
Арганізатары: Фелікс Акерман, Нямецкі гістарычны інстытут у Варшаве; Аніка Вальке, Універсітэт Вашынгтона ў Сэнт-Луісе (ЗША) / Калегіум імя Імрэ Кертэса пры Енскім універсітэце